2 ліпеня ля жылога дома па праспекце Любімава ў сталіцы было знойдзена цела 3-гадовага хлопчыка без прыкмет жыцця. Па гэтым факце праводзіцца праверка, паведамляе прэс-служба Упраўлення Следчага камітэта па Мінску.

«Па папярэдніх дадзеных, дзіця выпадкова звалілася з гаўбца размешчанага на дзявятым паверсе», — распавёў афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Мінску Аляксей Клімовіч.

У рамках праверкі апытаныя бацькі хлопчыка, суседзі. Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, у тым ліку судова-медыцынская экспертыза, якая ўсталюе дакладную прычыну смерці.

За апошнія некалькі тыдняў гэта ўжо не першы няшчасны выпадак з дзецьмі. Пазаўчора ў Лоеве загінула чатырохгадовая дзяўчынка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?