Дзмітры Карзюк. Фота belta.by.

Дзмітры Карзюк. Фота belta.by.

Інспектары ДПС не павінны падчас працы на дарогах высочваць кіроўцаў за кустамі, заявіў начальнік ДАІ МУС Беларусі Дзмітры Карзюк. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

«Не трэба хавацца за кустамі. Гэта маё патрабаванне. У супрацоўнікаў ДАІ дастаткова сродкаў кантролю», — сказаў палкоўнік Карзюк.

У бліжэйшай будучыні начальнік ДАІ Беларусі бачыць чатыры задачы, якія трэба выканаць для развіцця аўтаінспекцыі.

Першая — гэта прафесійная падрыхтоўка па ўсіх аспектах.

Другая — стварэнне такіх умоў на дарогах, каб кіроўцы не маглі парушаць правілы. Маюцца на ўвазе ў тым ліку закругленні, якія не даюць перавышаць хуткасць.

Трэцяя задача — укараненне вялікай колькасці сродкаў тэхнічнага кантролю за выкананнем правілаў дарожнага руху: «Цяпер ёсць відэакамеры, якія могуць замяніць вялікую колькасць інспектараў», — патлумачыў Дзмітры Карзюк.

Чацвёртая задача — стварэнне станоўчага іміджу супрацоўнікаў ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0