У інтэрнэце з'явілася інфармацыя, што расійскі прапагандыст і телевядоўца Уладзімір Салаўёў у лістападзе плануе прыехаць ў Мінск са сваім «творчым вечарам».

«Усё, што ён робіць, выклікае самыя бурныя эмоцыі. Да яго меркавання прыслухоўваюцца, яно аўтарытэтнае», — апісвае выступоўцу сайт palace.by і дадае, што гледачы змогуць «не толькі выслухаць меркаванне аднаго з самых знаных даследчыкаў і аналітыкаў расійскай сучаснасці, але і задаць свае пытанні».

Кошт квіткоў на выступ прапагандыста дасягае 65 даляраў у эквіваленце.

«Творчы вечар» збіраюцца правесці ў вялікай зале Палаца Рэспублікі — гэта пры тым, што нашай нобелеўскай лаўрэатцы Святлане Алексіевіч нядаўна далі выступіць толькі ў малой.

Уладзімір Салаўёў вядомы сваёй журналісцкай гнуткасцю, якая заўсёды супадае з палітычнай пазіцыяй Крамля. Калі трэба, ён расказвае пра «фашысцкую хунту» і распальвае варожасць да ўкраінцаў. Калі трэба, абвінавачвае Лукашэнку ў антырасійскай рыторыцы.

У «ток-шоу» Салаўёва рэйтынгі звычайна накручваюцца так, як гэта выгадна прапагандзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?