Тэст-драйв сваёй распрацоўкі ён апублікаваў у інтэрнэце.
Чатыры «колы Ліддзіарда» ён усталяваў на «Таёту». У роліку аўтамабіль рухаецца бокам, уперад, назад, а таксама разварочваецца на месцы без павароту колаў.
Распрацоўшчык упэўнівае, што покрыўкі падыходзяць для ўсіх сезонаў. Яны дазваляюць ездзіць нават у самых складаных дарожных умовах. Пры гэтым не патрабуюць мадыфікацыі аўтамабіля і могуць быць устаноўленыя на любое аўто.
У апісанні роліка Ліддзіард заўважае, што колы ён яшчэ дапрацуе і аўтамабіль зможа перасоўвацца хутка.