Фота i.ytimg.com.

Фота i.ytimg.com.

Як расказала эколаг, у канцы чэрвеня ў ЦЭР звярнуліся турысты, якія сплаўляліся на лодках па рацэ Начы і ў раёне размяшчэння свінагадоўчага комплексу «Хацюхова» (Крупскі раён) натрапілі на затор з жывёлагадоўчых адходаў.

У Крупскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пракаментавалі ўбачанае турыстамі так: «Гэта нармальна і ніякай шкоды наваколлю не нясе».

Эколагі, якія выехалі на месца, высветлілі, што адходы трапілі ў раку з меліярацыйнага канала, у яго — з палёў пасля дажджу.

Эколагі бачылі, што гноевую вадкасць на палі дастаўляў у лагунах і разліваў трактар. Пасля дажджу ўзровень вады на іх падымаўся, і бруд з дажджавой вадой сцякаў у ваду меліярацыйнага канала. Тое ж самае адбываецца ўзімку, калі растае снег.

Вымярэнне вады ў студнях найбліжэйшай вёскі Падклёнак паказала, што гранічны ўзровень канцэнтрацыі нітратаў перавышаны ў 6—11 разоў.

Мясцовыя жыхары казалі эколагам, што са з'яўленнем ў 2002 годзе побач свінакомплекса ў рацэ стала знікаць рыба. Цяпер яе ў Начы няма наогул.

Эксперт польскай няўрадавай арганізацыі «Федэрацыя зялёных Гая» Якуб Скарупскі параўноўвае ферму з пагалоўем у 2,5 тысячы свіней з горадам на 7,5 тысяч жыхароў без сістэмы ачысткі сцёкаў. «Хацюхова» з пагалоўем у 25 тысяч свіней можна прыраўняць да невялікага горада тыпу Слоніма або Ліды, лічыць Парэчына.

Цэнтр экалагічных рашэнняў падрыхтаваў і накіраваў афіцыйны запыт у Мінскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

«У іх ёсць месяц, каб адрэагаваць на гэтую сітуацыю. Калі жывёлагадоўчыя комплексы будуць працягваць такую практыку, то гадоў праз 20 у нас не застанецца ніводнай чыстай ракі», — заявіла Парэчына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?