23.05.2008 / 16:15

Да 2011 году адновяць дом, дзе нарадзіўся Багдановіч 4

Праект аднаўленьня бацькоўскага дому быў распрацаваны яшчэ ў 1991 г.

Дырэктар Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча Тацяна Шаляговіч спадзяецца, што да 2011 году ў Менску будзе адноўлены дом, дзе нарадзіўся паэт.

У інтэрвію БелаПАН Т. Шаляговіч адзначыла, што на фундамэнтах, якія захаваліся, гэтага двухпавярховага дому (першы паверх — цагляны, другі — драўляны), што знаходзяцца па вуліцы Багдановіча, быў узьведзены аднапавярховы будынак, што спачатку разьмяшчаўся пункт прыёму шклотары, а затым офіс гандёвай фірмы.

«Праект аднаўленьня бацькоўскага дому паэта быў распрацаваны яшчэ да 100‑годзьдзя з дня нараджэньня Максіма Багдановіча (1891). Аўтары праекту улічылі, што ў канцы ХІХ стагодзьдзя на першым паверсе разьмяшчалася Першае менскае прыходзкае вучылішча, а на другім — кватэры выкладчыкаў. Вось чаму на першым паверсе прапануецца адкрыць школу ці цэнтар дзіцячай творчасьці, а на другім — аднавіць абстаноўку менскай інтэлігенцыі канца XIX — пачатку XX ст. Экспазыцыя другога паверху павінна ўключаць рэчавыя, пісьмовыя і выяўленчыя матэрыялы эпохі, у тым ліку фатаздымкі з архіву сям’і Багдановічаў, апавядаць пра рознабакова адораных бацькоў паэта — Марыю і Адама, а таксама пра таленавітых дзяцей, ‑‑ кажа Т. Шаляговіч

Яна мяркуе, што ідэя аднаўленьня бацькоўскага дому М. Багдановіча, падтрыманая грамадзкасьцю, будзе падтрымана і ўладамі гораду.

Марат Гаравы, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
tumash / Адказаць
24.05.2008 / 13:43
...знаходзяцца па вуліцы Багдановіча... можа спадарства зможа падказаць, дзе дакладна знаходзіўся дом?
0
Кастусь / Адказаць
24.05.2008 / 21:17
Гэтая дзяржава хутэчй адновіць пункт прыёму шклотары, чым дом, дзе жылі Багдановічы.
0
bacian / Адказаць
24.05.2008 / 22:34
tumash, не разумею ўвогуле, аб чым гаворка ў артыкуле, бо гэты дом стаяў на месцы сталінскага пяціпавярховіка на Багдановіча, 25
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру