Пакуль не пагражае нам Сатурн, 
Пакуль крылаты дзень не памірае, 
Пакуль навокал зелень не сухая, 
Пакуль душа ня знае чорных урн, 

Пакуль кроў льецца нібы дождж, бяз болю, 
Пакуль сінее вечар загарэлы, 
Пакуль вясеньнім мёдам тваё цела 
Шчэ пахне, ды маё марскою сольлю, 

Пакуль сьвятла хапае на зямлі, 
Пакуль шчэ маюць сэнс пустыя словы, 
Пакуль ня сьціхла рэха нашай мовы, 
Пакуль ня сьпім у даўнім забыцьці,

Пакуль і яблык не дае наш рай, 
Пакуль мяне ты вечную кахай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?