Канфлікты на мяжы бываюць, часам яны трапляюць у інтэрнэт, так выйшла і гэтым разам. Як вядома, з 1 ліпеня 2016 года поўнасцю закрыты пераход Дамачава, і сітуацыя імгненна напалілася, бо ўсе паехалі праз «Варшаўскі мост». Часам хтосьці вельмі спяшаецца трапіць дадому (у Беларусь), а нехта стаіць і чакае, як гэта і прынята, сваёй чаргі.

Паміж двума групамі (законапаслухмянымі грамадзянамі і тымі, хто спяшаецца) узнікаюць непаразуменні. Адна з жанчын вымушана была, рызыкуючы сабой, літаральна легчы пад колы аўтамабіля на брэсцкіх нумарах, які прарываўся наперад. Вось як патлумачыў сітуацыю відавочца:

— На Варшаўскім пераходзе дзеецца бязладдзе, кантрабандысты «цыгарэтнікі» калонамі ездзяць па 2 разы на дзень, дыктуюць свае правілы, парушаюць і хуліганяць! Улазяць у чаргу, і за сабой яшчэ 10 машын вядуць, калі звычайныя людзі чакаюць па 8 гадзін сваёй чаргі, нягледзячы на тое, што ў машыне ёсць маленькія дзеці!

Мяркуючы па відэа, канфлікт разгарэўся раней, мы бачым толькі яго фінал. У канцы да парушальніка спакою падыходзіць замежнік, і робіць яму заўвагу. Здарэнне мела месца быць на польскім баку, чарга стаіць з Польшчы ў Беларусь.

Дарэчы, на беларускім баку за парадкам назірае супрацоўнік ДАІ (фота ў пачатку матэрыялу), на самым пераходзе гэта робяць памежнікі і мытнікі, ну а ўжо паміж пераходамі — ніхто. Як пазбегнуць падобных сітуацый? Напэўна, толькі салідарнасць усіх, хто знаходзіцца ў чарзе, можа вырашыць пытанне. Парушальніка трэба заклікаць да парадку, і зрабіць гэта можна цалкам законнымі спосабамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?