26 чэрвеня злачынца пачаў стральбу па натоўпе людзей у начным клубе Playoffz у горадзе Лайман (Паўднёвая Караліна), паведаміў сайт washingtontimes.com

Аднак гісторыя не патрапіла ў большасць «вялікіх» СМІ па адной прычыне — у натоўпе аказаўся чалавек з легальным пісталетам, які параніў і нейтралізаваў 32-гадовага Джодзі Рэя Томпсана.

Томпсан паспеў параніць з нелегальна дабытай агняпальнай зброі трох чалавек, паведаміла мясцовая паліцыя. Жыццю ахвяр нічога не пагражае.

У Паўднёвай Караліне ў 2014 годзе прынялі закон, паводле якога чалавек, які мае дазвол на нашэнне схаванай зброі, можа праносіць яе ў памяшканні, дзе прадаюць алкаголь.

12 чэрвеня ў начным клубе у Арланда (Фларыда), загінула 49 чалавек з-за нападу ўзброенага злачынцы. Начны клуб у Арланда забараняў нашэнне зброі наведвальнікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?