Фота прэс-службы Мінабароны Расіі.

Фота прэс-службы Мінабароны Расіі.

Масавае звальненне адбылося адразу пасля правядзення калегіі Міністэрства абароны па выніках праверкі флота ў маі і чэрвені, паведаміў Інтэрфакс са спасылкай на адмірала Уладзіміра Камаедава, старшыню камітэта па абароне Дзярждумы.

«Там былі такія рэчы, якія я прэсе не магу сказаць, але ўсё звязана з баявой гатоўнасцю. Пад указ прэзідэнта патрапілі 36 чалавек. Знялі з пасадаў камандуючага, начальніка штаба, начальніка аператыўнага аддзелу штаба флоту, камандзіра ваенна-марской базы і іншых», — сказаў адмірал. 

Балтыйскі флот мае дзве ваенна-марскія базы: Балтыйскую (у горадзе Балтыйску Калінінградскай вобласці) і Ленінградскую (з пунктамі і партамі вакол Санкт-Пецярбургу).

Адкрыліся таксама факты махлярства з харчаваннем асабовага складу.

Узбудзілі крымінальную справу.

Камандаванне флота «рэгулярна дэзынфармавала кіраўніцтва пра рэальны стан спраў», паведамілі крыніцы Ленты.ру.

Камандваў БФ віцэ-адмірал Віктар Краўчук. Цяпер яго змяніў віцэ-адмірал Аляксандр Насатаў, які амаль усю кар'еру правёў на іншых флатах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?