Уладзімір Макей.

Уладзімір Макей.

«Я хацеў бы сказаць, што па пытаньні аб разьмяшчэньні дадатковых вайсковых баз на тэрыторыі Беларусі і прэзыдэнт Беларусі выказаўся некаторы час таму канкрэтна і адназначна, і былі іншыя афіцыйныя заявы беларускага боку на іншых узроўнях. Наша пазыцыя ў гэтым пляне не зьмянілася», — цытуе БелТА Макея.

Паводле Макея, Беларусь будзе старанна аналізаваць сытуацыю, якая складваецца ў рэгіёне.

«І мы будзем, натуральна, рабіць адэкватныя меры рэагаваньня. Але, яшчэ раз паўтаруся, мы не зацікаўленыя ў тым, каб нейкія крокі, якія будзе прадпрымаць Беларусь у ваеннай сфэры, спрыялі далейшаму нагнятаньню ваеннай напружанасьці ў нашым рэгіёне і ў цэлым на эўрапейскім кантынэнце. Мы не зацікаўленыя ў тым, каб ствараліся новыя разьдзяляльныя лініі ў Эўропе», — сказаў Макей.

Раней кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што разьмяшчэньне расейскай ваеннай авіябазы на беларускай тэрыторыі з ваеннага пункту гледжаньня не патрэбна ні Менску, ні Маскве. Ён адзначыў, што ў выпадку разьмяшчэньня расейскай базы на беларускай тэрыторыі Беларусь, як і Расея, будзе мець больш мінусаў, чым плюсаў.

У красавіку гэтага году Ўладзімер Макей заявіў журналістам, што цяпер няма сэнсу абмяркоўваць пытаньне разьмяшчэньня расейскай вайсковай базы на тэрыторыі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?