У аэрапорце «Мінск-2» затрымалі самарскую грамадскую актывістку Марыю Рымар. Падставай для гэтага стаў яе «жарт» пра тое, што ў яе сумцы ляжыць траціл. Пра гэта распавёў агенцтву «Інтэрфакс» адвакат затрыманай Вадзім Мушынскі.

Марыя Рымар.

Марыя Рымар.

Як высветлілася, ёй не спадабаўся ўзмоцнены кантроль у аэрапорце. «Узнік канфлікт на гэтай глебе, і яна жартам сказала: калі вы нешта шукаеце, то траціл у мяне ў сумцы. Гэтага было дастаткова, каб зняць яе з рэйса, затрымаць і распачаць справу», — патлумачыў адвакат.

Справа заведзена па артыкуле «заведама лжывае паведамленне аб небяспецы». Пакаранне па ім можа дасягаць пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0