23.05.2008 / 17:41

Хэнлан вяртаецца 1

Канадзкі спэцыяліст вяртаецца на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі па хакеі.


На заўтрашнім паседжаньні фэдэрацыі хакею будзе абвешчана, што канадзкі трэнер Глен Хэнлан зноў узначаліць нацыянальную зборную Беларусі, паведамляе Прессбол.

Зь імем Глена Хэнлана зьвязаны найлепшы посьпех айчыннай дружыны на чэмпяінатах сьвету: у 2006 г. у Рызе беларусы былі шостымі.

Пасьля гэтага Хэнлан пакінуў пасаду трэнера зборнай Беларусі, цалкам сканцэнтраваўшыся на працы ў «Вашынгтон Кэпітазл», парэкамэндаваўшы на сваё месца Курта Фрэйзэра. Аднак пасьля адстаўкі з пасады «сталічнікаў» у мінулым сьнежні вярнуўся ў беларускую зборную ў якасьці асыстэнта.

Зараз ён зноў зойме пасаду галоўнага трэнера і будзе сумяшчаць кіраўніцтва ёю і фінляндзкім клюбам «Ёкерыт», зь якім заключыў кантракт увесну.

Фрэйзэр наогул пакіне штаб нацыянальнай зборнай Беларусі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Monk / Адказаць
24.05.2008 / 05:04
а куды згубілі лінк на артыкул у Прэсболе?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру