Двое малалетніх дзяцей атрымалі траўмы ў Віцебскай вобласці пры падзенні з балконаў 7 ліпеня, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

sk.gov.by

sk.gov.by

У Гарадку 4-гадовы хлопчык знаходзіўся дома пад наглядам свайго 19-гадовага дзядзькі Малады чалавек пакінуў дзіця аднаго ў пакоі на некалькі хвілін, а калі вярнуўся, пабачыў адчыненыя на балкон дзверы і пачуў плач дзіцяці, які даносіцца з вуліцы. Выйшаўшы на балкон, убачыў хлопчыка, што ляжаў на траве. Кватэра размешчана на трэцім паверсе. На балконе маецца зашклёная аконная рама з металапрофіляў з рассоўнымі вокнамі, пад ёй стаяў зэдлік. Малое з цялеснымі пашкоджаннямі, страсеннем галаўнога мозгу шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне дзіцячага траўмапункта Віцебска.

sk.gov.by

sk.gov.by

У гэты ж дзень у пасёлку Руба дзве сястры знаходзіліся ў бабулі ў кватэры на першым паверсе. Дзяўчынкі гулялі на балконе, абсталяваным парэнчамі, побач з якімі стаяла крэсла. Бабуля ў гэты час знаходзілася на кухні і перыядычна заходзіла ў пакой, з якога быў выхад на балкон.

Каля 13 гадзін на кухню прыйшла старэйшая 6-гадовая сястра і паведаміла бабулі, што малодшая сястра ўбачыла на вуліцы ката, нахілілася праз парэнчы балкона і звалілася на зямлю, стукнуўшыся галавой. З цялеснымі пашкоджаннямі 4-гадовая дзяўчынка дастаўлена ў Віцебскую абласную клінічную бальніцу.

Следчым камітэтам праводзяцца экспертызы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0