9 ліпеня чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі дажджы, днём месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы.

Вецер паўднёва-заходні, умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10.. + 15°С, максімальная днём +17.. + 23°С. Атмасферны ціск будзе падаць.

10 ліпеня захаваецца ўплыў франтальных раздзелаў. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, ноччу па паўночным усходзе ў асобных раёнах моцныя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10.. + 15°С, максімальная днём +18.. + 25°С.

11 ліпеня ноччу краіна будзе знаходзіцца ў полі паніжанага атмасфернага ціску, днём з паўднёвага захаду Еўропы перамесціцца атмасферны фронт, услед за якім пачнуць паступаць вельмі цёплыя паветраныя масы міжземнаморскага паходжання. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах моцныя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10.. + 17°С, максімальная днём +20.. + 27°С, па паўднёвым захадзе +28.. + 32°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?