Сенат Польшчы заклікаў Сейм (ніжняя палата польскага парлямэнту) прызнаць Валынскую разню (масавае забойства польскага насельніцтва з 1943 па 1945 г.) генацыдам.

Польскі сенат галасамі кіруючай партыі «Права і справядлівасьць» заклікаў устанавіць 11 ліпеня Нацыянальным днём памяці ахвяраў генацыду.

У тэксце пастановы гаворыцца, што ахвяры учыненых у 40-х гадах злачынстваў да гэтага часу не былі ўшанаваныя, а масавыя забойствы не былі названыя генацыдам.

Акрамя таго, як гаворыцца ў пастанове, падчас Валынскай разні загінулі, акрамя палякаў, яўрэі, армяне, чэхі, а таксама прадстаўнікі іншых «нацыянальных меншасцяў».

60 сенатараў падтрымалі пастанову, 23 прагаласавалі супраць. Адзін сенатар устрымаўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?