У Магілёве ў завулку Гогаля 35-гадовы мужчына забраў мабільны тэлефон у другакласніка. «Падышоў, сказаў, што тэлефон зламаны і ён яго адрамантуе, і забраў мабільны», - сказала прадстаўнік Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава.

Хлопчык гуляў у двары, да яго падышоў мужчына і забраў тэлефон коштам 100 (1 млн недамінаваных) рублёў. Другакласнік закрычаў, папрасіў вярнуць мабільны, але зламыснік сышоў. Школьнік не разгубіўся і прасачыў за выкрадальнікам да яго дома. Потым патэлефанаваў у міліцыю і расказаў, дзе жыве мужчына.

Магілёўца затрымалі. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы па артыкуле «Рабаванне, учыненае паўторна». Мужчыну пагражае пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін да 6 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?