Акруговы выбаркам не зарэгістраваў ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча па вылучэнні яго кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Мікалай Стакевіч адзначыў, што «Народная грамада» будзе рыхтаваць вулічныя мірныя акцыі пратэсту. «Калі нехта за мірныя перамены, ён павінен выводзіць людзей на вуліцы», — кажа палітык.

Паводле Статкевіча, «Народная грамада» звернецца да партнёраў па Беларускім нацыянальным кангрэсе, каб яны праявілі салідарнасць і адмовіліся вылучаць сваіх кандыдатаў:

«Мы будзем звяртацца да ўсіх апазіцыйных партый. Магчыма, нам удасца дасягнуць нейкай супольнай пазыцыі, каб у дзень галасавання дэмакратычных кандыдатаў на выбарах не было».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?