Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў даў даручэнне ў тыднёвы тэрмін прадставіць ва ўрад прапановы па аднаўленні чартэрных паветраных перавозак у Турцыю.

Раней, 30 чэрвеня, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адмяніў абмежаванні на продаж пуцёвак у Турцыю.

Расійскія турысты пачалі купляць пуцёўкі на турэцкія курорты, як толькі была знятая забарона. Аднак пазней прэс-сакратар Расійскага саюза туріндустрыі Ірына Цюрына паведаміла, што насуперак абвешчаным планам аднавіць 7 ліпеня чартарныя авіяперавозкі паміж Расіяй і Турцыяй не магчыма. Паводле яе слоў, праблема заключаецца ў адсутнасці пастановы ўрада Расеі аб адмене забароны на такія палёты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?