Таксама стала вядома, што прэзідэнт ЗША Барак Абама скароціць сваё еўрапейскае турнэ і прыбудзе ў Далас.

У чацвер у Даласе пяцёра паліцэйскіх былі забітыя і яшчэ сямёра атрымалі раненні ў выніку стральбы са снайперскіх вінтовак падчас пратэстаў супраць забойства паліцыяй двух чарнаскурых грамадзян. Самі пратэсты пачаліся пасля таго, як у інтэрнэце з розніцай у два дні з'явіліся адразу два відэа з розных штатаў, на якіх паліцэйскія забіваюць двух афраамерыканцаў — у штаце Мінесота і ў Луізіяне.

У ходзе спецаперацыі паліцыі ўдалося арыштаваць трох падазроных, іх імёны пакуль не называюцца. Чацвёрты — Міка Джонсан — схаваўся ў гаражы і пасля шматгадзіннага супрацьстаяння быў забіты пры выкарыстанні выбуховай прылады падчас штурму будынка, дзе ён хаваўся.

Выбухоўка туды была дастаўлена пры дапамозе робата.

Паліцэйскія вялі аблогу снайпера, які хаваўся ў гаражы. Фота AP.

Паліцэйскія вялі аблогу снайпера, які хаваўся ў гаражы. Фота AP.

Падчас перамоваў з паліцыяй Джонсан заявіў, што дзейнічаў у адзіночку і хацеў забіваць «белых людзей, у першую чаргу, паліцэйскіх».

Перамовы з падазраваным зайшлі ў тупік. Было прынята рашэнне выкарыстаць бомбу.

Па звестках паліцыі, Джонсан жыў у прыгарадзе Даласа, у яго не было крымінальнага мінулага, у сувязях з экстрэмістамі ён таксама не быў заўважаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?