Міністэрства абароны прапануе павышэнне грашовага забеспячэння i iншыя меры матэрыяльнага стымулявання для ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы. Пра гэта піша «Беларуская ваенная газета «Во славу Родины».

Фота Сяргея Гудзіліна. 

Фота Сяргея Гудзіліна. 

Прапановы павысіць матывацыю салдат тэрміновай службы былі агучаныя падчас сумеснага пасяджэння Кансультатыўнай рады пры міністры абароны і Каардынацыйнай рады афіцэрскіх сходаў Узброеных сіл.

Службовыя асобы рабочай групы акрамя ўласна матэрыяльнага стымулявання прапанавалі таксама ўнесці змены ў заканадаўства для павышэння «прэстыжнасці воінскай працы салдата і сяржанта». Напрыклад, гаворка ідзе аб прэферэнцыях для асоб, якія прайшлі тэрміновую вайсковую службу, пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Міністр абароны Андрэй Раўкоў падтрымаў гэтыя ідэі. Таму «праца па павышэнні матываванасці грамадзян, прызваных для праходжання тэрміновай ваеннай службы і службы ў рэзерве, працягнецца сумесна з зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі», піша ведамасная газета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?