Фота Польскай мытнай службы.

Фота Польскай мытнай службы.

Першы на гэтым тыдні кантрабандны груз цыгарэт, знойдзены 4 ліпеня, аказаўся рэкордным. Польскія мытнікі знайшлі цыгарэты падчас агляду грузавога цягніка, які ехаў з Беларусі ў Польшчу. Кантрабанда была запакаваная ў больш як сямі кардонных каробках і схаваная ў двух кантэйнерах.

У ходзе праверкі было выяўлена ўсяго 367 тыс. пачкаў (7.340.000 шт.), паводле ацэнак, рынкавы кошт іх перавышае 4,8 мільёна злотых (больш за мільён даляраў).

Фота Польскай мытнай службы.

Фота Польскай мытнай службы.

7 ліпеня таксама ў Тэрэспалі была выяўленая яшчэ адна буйная партыя нелегальных цыгарэт, якую перапраўлялі з Беларусі ў Польшчу чыгуначным транспартам — больш за 60 тыс. пачкаў цыгарэт коштам вышэй за 800 тыс. злотых (каля $ 200 тыс.). На нелегальныя цыгарэты польскія мытнікі наткнуліся ў адным з кантэйнераў. Цыгарэты без акцызных марак былі запакаваныя ў чорныя пластыкавыя скрынкі.

Польская мытная служба абвясціла, што да восені на чыгуначным пераходзе ў Тэрэспалі пачне дзейнічаць сучасны рэнтгенаўскі апарат для сканавання чыгуначных вагонаў. Гэты сканер зможа правяраць адначасова тры чыгуначныя калеі і стане самым буйным у Еўропе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?