У фэйсбуку Tamara Kurdadze напісала, што заўважыла гэта, калі прывезла на «Яму» экскурсію:

«Якім трэба быць баязлівым вырадкам і падонкам, каб здзекавацца над памяццю бязвінных ахвяр?! Гэтыя нікчэмнасці зноў аблілі фарбай скульптуры.

Сёння прывезла на экскурсію пажылых людзей, у кожнага ў такіх вось ямах ляжаць дарагія людзі. І што мы ўбачылі? Мы жывем побач з вандаламі, з бязмозглымі ідыётамі, якія не маюць нічога святога. Усе знерваваліся, слёзы, валакардзін, спробы сцерці фарбу. Але што, можна зрабіць, калі адной рукой абапіраешся на кіёк і спрабуеш не саслізнуць па мокрай зямлі».

Мемарыял «Яма» на вуліцы Мельнікайце ў Мінску прысвечаны ахвярам Халакосту. Тут 2 сакавіка 1942 года фашысты расстралялі каля 5 тысяч вязняў мінскага гета. Скульптурная кампазіцыя «Апошні шлях» прадстаўляе групу пакутнікаў, якія спускаюцца на дно ямы. Аўтары бронзавай скульптурнай кампазіцыі — архітэктар Леанід Левін і скульптар з Ізраіля Эльза Полак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?