Беларусы на пачатку сезону адпачынкаў традыцыйна нарасцілі куплю валюты, паведамляе TUT.BY са спасылкай на прэс-службу Нацбанка Беларусі. 

У чэрвені купля наяўнай валюты вырасла на 32,5% адносна мая гэтага года — да 472,3 млн даляраў.

Пры гэтым крызіс усё-такі адбіўся на адпускных планах — да чэрвеня мінулага года пакупнікі недацягнулі 7%, або 36 млн даляраў.

Аб'ёмы чыстага продажу валюты склалі 138,4 млн даляраў. Продаж насельніцтвам наяўнай валюты ў чэрвені вырас на 0,7% — да 610,7 млн даляраў. Пры гэтым аб'ём чыстага продажу, стабільна трымаўся чатыры месяцы на ўзроўні каля 200 млн даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0