Музычны праект «Класіка ля ратушы» стартуе 9 ліпеня ў Мінску, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

У праграме, якая пачнецца ў Верхнім горадзе ў 20.00, — 3D-канцэрт і вечар сімфанічных шэдэўраў, выступленні ансамбля салістаў «Партыта», якія выканаюць творы Гендэля, Вівальдзі, Моцарта, Гайдна і Сальеры. Таксама выступіць Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава з музыкай Чайкоўскага, Штрауса, Сібеліуса, Дворжака.

Усяго запланавана восем музычных субот.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?