Міністэрства замежных спраў Брытаніі апублікавала сваё заключэнне адносна анлайн-петыцыі наконт паўторнага рэферэндуму аб выхадзе Брытаніі з Еўрасаюза, якая сабрала больш за 4 млн подпісаў.

Петыцыя яшчэ будзе абмяркоўвацца ў брытанскім парламенце, бо сабрала больш за 100 тысяч галасоў, аднак ужо цяпер Форын-офіс падкрэсліў, што ўлады павінны паважаць вынікі галасавання.

«Заклікаем урад Яе Вялікасці выкарыстаць правіла, згодна з якім, калі галасы, сабраныя прыхільнікамі «застацца» ці «сысці», набіраюць менш за 60% пры агульнай яўцы менш за 75%, то неабходна правесці другі рэферэндум», — гаворыцца ў петыцыі.

Аднак у брытанскім МЗС падкрэслілі: «Прэм'ер-міністр [Дэвід Кэмеран] ясна даў зразумець, што рэферэндум стаў адным з найважнейшых праяў дэмакратыі ў брытанскай гісторыі, і 33 мільёны чалавек выказалі сваё меркаванне».

Яўка на рэферэндуме па «брэксіце» склала 72%, галасы размеркаваліся наступным чынам: 51,9% — за выхад Брытаніі з ЕС, 48,1% — супраць. У Шатландыі і Паўночнай Ірландыі большасць акругаў прагаласавалі супраць «брэксіта». Гэтак жа паступілі выбаршчыкі ў Лондане.

Сінім колерам пазначана, дзе галасавалі за выхад з ЕС, жоўтым — дзе галасавалі супраць выхаду.

Сінім колерам пазначана, дзе галасавалі за выхад з ЕС, жоўтым — дзе галасавалі супраць выхаду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?