Дыпламат з КНДР, які знік у Пецярбургу, вылецеў у Беларусь і адтуль дабраўся да Украіны, паведаміла Інтэрфаксу крыніца ў праваахоўных органах.

У ходзе вышуку дыпламата было ўстаноўлена, што той у аэрапорце Пулкава купіў квіток да Беларусі, а ўжо адтуль пазней вылецеў ва Украіну.

Як паведамлялася, 6 ліпеня а 20:45 у паліцыю звярнуўся першы сакратар Санкт-Пецярбургскага аддзялення гандлёва-эканамічных адносін пасольства КНДР. Па словах дыпламата, трэці сакратар пасольства апоўдні 1 ліпеня з'ехаў з працы на службовым аўтамабілі і «да гэтага часу не выходзіў на сувязь са сваякамі і калегамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?