Лідары НАТА падчас нефармальнай вячэры на саміце ў Варшаве ў пятніцу ўвечары дамовіліся прытрымлівацца адзінай палітыкі стрымлівання і дыялогу з Расіяй. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі 9 ліпеня Енс Столтэнберг, паведамляе карэспандэнт «Еўрапейскай праўды».

«Галоўная ідэя заключаецца ў тым, што Альянс аб'яднаны, што мы трымаемся разам. Я вельмі рады бачыць, што гэтая думка вельмі моцная сярод краін. Галоўны меседж гэтай вячэры ў тым, што абарона і дыялог гэта тое, што ляжыць у аснове нашых адносін», — сказаў Столтэнберг.

Адказваючы на пытанне, ці згодны ён з каментарамі прэзідэнта Францыі Франсуа Алянда, што Расія не пагроза, а партнёр, Столтэнберг заявіў, што НАТА ў зусім новай сітуацыі.

«Мы не бачым якіх-небудзь непасрэдных пагроз супраць любога саюзніка НАТА. Расія не з'яўляецца стратэгічным партнёрам, мы з Расіяй не ў стратэгічным партнёрстве, якое мы спрабавалі развіць, але мы і не ў сітуацыі «халоднай вайны», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0