Фота REUTERS / DADO RUVIC

Фота REUTERS / DADO RUVIC

Тры месяцы таму скразное шыфраванне было рэалізавана ў мабільнай праграме WhatsApp, якую Facebook набыў у 2014 годзе. Колькасць карыстальнікаў WhatsApp перавышае 1 млрд.

Для Facebook Messenger абраная тая ж тэхналогія шыфравання, што і ў WhatsApp, заснаваная на пратаколе Signal, распрацаваным кампаніяй Open Whisper Systems. Аднак калі ў WhatsApp паведамленні шыфруюцца па змаўчанні, карыстальнік Facebook Messenger павінен ўключаць адпаведны рэжым, пасля чаго паведамленні могуць быць прачытаныя толькі на дэвайсах, якія ўдзельнічаюць у перапісцы.

Па словах распрацоўшчыкаў, уключэнне ўручную неабходна, бо шыфраванне несумяшчальна з некаторымі функцыямі Messenger, якія шырока выкарыстоўваюцца.

Акрамя таго, у зашыфраванай перапісцы немагчыма перадаваць відэа і выконваць плацяжы.

Скразное шыфраванне абараняе паведамленні ад перахопу, бо ўключае ўсе этапы на шляху ад адпраўніка да атрымальніка. Такі від шыфравання ёсць у Apple iMessage і іншых мабільных праграмах, уключаючы LINE, Signal, Viber, Telegram і Wickr.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?