Басіст гурта Red Hot Chili Peppers Флі (Майкл Пітэр Бальзары) у сваім інстаграме распавёў забаўную гісторыю. Падчас перасадкі ў мінскім аэрапорце музыкаў да сябе ў кабінет выклікалі прадстаўнікі мытных органаў.

«Яны папрасілі нас падпісаць кучу плакатаў і кампакт-дыскаў «Металікі». Мы спрабавалі растлумачыць, што мы не «Металіка», а іншы гурт, але мытнікі сказалі ўсё адно падпісваць. У іх была ўлада. Ну, я сапраўды аднойчы граў разам з «Металікай». Я люблю «Металіку», але я не Роберт Трухільа», — напісаў Флі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?