Следчы камітэт Столінскага раёна завёў крымінальную справу ў дачыненні да мужчыны, які страляў па людзях з пнеўматычнага пісталета.
Як стала вядома са СМІ, жыхар аграгарадка Альшаны на Століншчыне цэліўся з пнеўматыкі па даросламу і дзіцяці. Шасцігадоваму хлопчыку ён трапіў у шыю. Медыкі аказалі малому дапамогу, шпіталізацыя не спатрэбілася.
Мясцовы жыхар растлумачыў свой учынак звычайнай забаўкай. Зброя належыць самому «стралку». У следчым камітэце кваліфікавалі яго дзеянні па частцы 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса. Санкцыі дадзенага артыкула прадугледжваюць пакаранне аж да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.