Форвард зборнай Францыі Антуан Грызман стаў найлепшым бамбардзірам Еўра.
uefa.com
Форвард атрымае спецыяльны прыз — «Залатую буцу». Грызман згуляў на турніры 555 хвілін, адзначыўшыся 6 галамі і 2 выніковымі перадачамі.
На другім месцы ў спісе найлепшых бамбардзіраў Еўра застаўся форвард зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду. Ён атрымае «Сярэбраную буцу». Раналду адыграў 625 хвілін, адзначыўшыся 3 галамі і 3 асістамі.
На трэцім месцы застаўся форвард зборнай Францыі Аліўе Жыру. Ён атрымае «Бронзавую буцу». Жыру адыграў 456 хвілін, адзначыўшыся 3 галамі і 2 асістамі.