Нафтаздабыўныя краіны паціраюць рукі: цэны на нафту растуць а растуць. У пятніцу на нью-ёрскай біржы кошт чэрвеньскіх фьючэрсаў на амэрыканскую лёгкую нафту маркі Light Sweet Crude Oil ўзрасла на $1,38 да $132,19 за барэль.

Згодна з прагнозамі, у бліжэйшы час тэндэнцыя да росту цэнаў на нафту захаваецца, і яны могуць перавысіць 150 даляраў за барэль. У сваю чаргу, іх рост ужо выклікаў рост цэнаў на энэргаёмкія тавары, у тым ліку на сельгаспрадукты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?