Паводле дадзеных Белстата, за мінулы год у Беларусі было зарэгістравана 97 тысяч злачынстваў. Упершыню за апошні час графік злачыннасці папоўз наверх.

Аднак калі параўнаць хаця б 2010 годам, то сітуацыя значна палепшылася. Тады было зафіксавана 141 тысячы злачынстваў.

Статыстыка выглядае больш паказальнай пры пераліку на агульную колькасць насельніцтва.

Найбольш крыміналізаванай аказалася Міншчына (1216 злачынстваў на 100 тысяч чалавек), услед ідуць Мінск (1039) і Гомельшчына з Магілёўшчынай (1038).

Прычым толькі ў сталіцы колькасць злачынстваў працягнула змяншацца.

Больш бяспечна пачуваюць сябе жыхары Віцебшчыны (945) і Гродзеншчыны з Брэстчынай (па 918).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?