Экс-галкіпер зборнай Беларусі па футболе Васіль Хамутоўскі у інтэрв'ю pressball.by распавёў пра стаўленне да беларускай мовы.

Ёсць выдатная фраза: «Хочаш загубіць народ, вынішчы яго мову». Мне вельмі падабаецца беларуская мова. Гэта нашы карані. Калі сканчаў школу, у нас некаторыя прадметы пачыналі выкладаць на беларускай мове. Дык вось, я б хацеў, каб да гэтага вярнуліся. Родную мову забываць не варта. У мяне, дарэчы, на дыпломе аб сярэдняй адукацыі герб «Пагоня».

Я за тое, каб перавесці сістэму адукацыі на беларускую мову. Але трэба гэта рабіць плаўна. Ёсць жа выпрацаваныя методыкі. Прадмет за прадметам, без галопу. Зрабіць разумна. Але ні ў якім разе не забываючы рускую мову. Яе таксама трэба пакінуць у школах — гэта мова нашых суседзяў і братоў. Трэба вучыць і рускую, і іншыя мовы — французскую, нямецкую. А беларуская павінна быць у прыярытэце.

З часам мы ўсе павінны навучыцца думаць на беларускай.

Я люблю нашу мову, хоць свабодна на ёй не размаўляю. У будучыні паспрабую выправіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0