Тэрэза Мэй, independent.co.uk

Тэрэза Мэй, independent.co.uk

Кіраўнік МУС Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй засталася сёння адзіным прэтэндэнтам на пасаду брытанскага прэм'ера пасля таго, як яе саперніца Андрэа Лідсам прыняла рашэнне пакінуць перадвыбарчую гонку, паведамляе The Guardan.

«У інтарэсах нашай краіны як мага хутчэй займець новага прэм'ер-міністра з максімальна моцнымі лідарскімі якасцямі, - заявіла Лідсам. - Я жадаю Тэрэзе Мэй ўсяго найлепшага». Лідсам таксама адзначыла, што з падтрымкай толькі каля 25% дэпутатаў сваёй фракцыі яна не зможа сфармаваць моцнага ўрада.

Будучы малодшым міністрам энергетыкі (гэта значыць, фактычна, намеснікам міністра), Лідсам па выніках другога тура выбараў унутры парламенцкай фракцыі кансерватараў засталася адзінай апаненткай Мэй і адзінай прадстаўніцай лагера еўраскептыкаў - прыхільнікаў выхаду Вялікабрытаніі з ЕС.

Новы лідар Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі, дзякуючы парламенцкай большасці кансерватараў, аўтаматычна стане новым прэм'ерам. Выбары ў партыі стартавалі пасля таго, як цяперашні кіраўнік урада Дэвід Кэмеран абвясціў пра намер пайсці ў адстаўку пасля вынікаў рэферэндуму аб выхадзе з Еўрасаюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?