У дачыненні да 47-гадовага жыхара Саратава завялі крымінальную справу па падазрэнні ў забойстве пажылой маці. Па версіі следства, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, мужчына абліў яе бензінам і спаліў жыўцом, гаворыцца на сайце ўпраўлення СКР па рэгіёне.

Інцыдэнт адбыўся 10 ліпеня ў прыватным доме ў Саратаве. Пацярпелая знаходзілася ў будынку разам з суседкай. Паміж жанчынай і яе сынам адбылася сварка з-за яе адмовы даць яму грошай на куплю спіртнога. Пасля гэтага мужчына разліў бензін па хаце і падпаліў.

«Падчас пажару госця паспела выйсці з памяшкання, састарэлая пацярпелая не змагла пакінуць дом і памерла на месцы. Зламыснік з апёкамі цела шпіталізаваны ў медыцынскую ўстанову», — гаворыцца ў паведамленні СК.

Заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Забойства, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам». Падазраванаму можа пагражаць турэмны тэрмін аж да пажыццёвага пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?