Фота doverie.org.

Фота doverie.org.

Прэпарат абараняе людзей з ВІЧ-інфекцыяй ад канчатковай стадыі захворвання — СНІДу. Ужываць яго пачалі ў 1990-х гадах. Таксама на вынік паўплывала высокакласная праца мясцовых дактароў і наладжаная сістэма дыягнаставання ВІЧ.

Калі раней у Аўстраліі ад смяротнай хваробы ў год памірала каля тысячы чалавек, то цяпер гэты паказчык значна зменшыўся. Прафесар Эндру Груліх (Andrew Grulich), кіраўнік аддзялення эпідэміялогіі ВІЧ інстытута Кірбі, распавёў, што цяпер у краіне нават адпала неабходнасць у маніторынгу захворвання на СНІД.

Аўстралійцы, у якіх дыягнаставалі хваробу, проста праходзяць курс лячэння і больш не хварэюць.

СНІД — канчатковая стадыя захворвання, выкліканая ВІЧ-інфекцыяй. ВІЧ аслабляе імунітэт, што пасля і прыводзіць да больш цяжкіх захворванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?