Фота flightradar24.
Твітар сайта flightradar24.com паведамляе: Boeing 777-367 авіякампаніі Cathay Pacific здзейсніў экстраную пасадку ў аэрапорце Мінска. Самалёт Cathay Pacific ляцеў з Амстэрдама ў Ганконг. У беларускі аэрапорт «Боінг» накіравалі з-за перасцярогі: было падазрэнне на ўцечку паліва ў рухавіку. Пасадка прайшла без здарэнняў.
З-за гэтай сітуацыі рэйс па маршруце Адэса-Мінск B2 850 «Белавія», які павінен быў прызямліцца ў сталічным аэрапорце ў 16:35, сышоў на запасны аэрадром, у Гомель.
— Таксама будзе затрыманы шэраг рэйсаў. Авіякампанія прыносіць свае прабачэнні за нязручнасці, — сказала TUT.BY начальнік аддзела рэкламы і камунікацый «Белавія» Вольга Герасенка. — Пасажырам, якія страцілі стыкоўкі, прадаставяць альтэрнатыўныя варыянты прытрымлівання раней запланаванага маршруту.
Cathay Pacific — флагманская авіякампанія Ганконга.