Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран заявіў, што сыдзе ў адстаўку ў сераду, 13 ліпеня. Пра гэта паведамляе The Guardian.

Новым прэм'ерам — і другой жанчынай прэм'ер-міністрам Брытаніі ў гісторыі — стане Тэрэза Мэй, фота telegraph.co.uk

Новым прэм'ерам — і другой жанчынай прэм'ер-міністрам Брытаніі ў гісторыі — стане Тэрэза Мэй, фота telegraph.co.uk

Па словах Кэмерана, у аўторак ён правядзе апошняе пасяджэнне ўрада Вялікабрытаніі. У сераду ён наведае сесію Палаты абшчын, пасля чаго адправіцца ў Букінгемскі палац, дзе папросіць каралеву аб адстаўцы.

«Такім чынам, у сераду ўвечары ў нас будзе новы прэм'ер-міністр», - заявіў Кэмеран.

Раней стала вядома, што міністр унутраных спраў Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй засталася адзіным кандыдатам на пасаду новага лідара Кансерватыўнай партыі і прэм'ер-міністра. Іншая прэтэндэнтка — міністр энергетыкі Андрэа Лідсам — зняла сваю кандыдатуру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0