Не так даўно сталі вядомымі імены тых, хто трапіў у лонг-ліст самай прэстыжнай літаратурнай прэміі ў Беларусі – прэміі Гедройца.

У гэтым годзе намінантам пашанцавала значна больш, чым у мінулыя гады. Папяровыя кнігі, часцей за ўсё, выходзяць малым накладам, і ўжо да моманту абвяшчэння шорт-ліста некаторыя з іх не знайсці на паліцах кніжных крамаў.

Сёння ж большая палова твораў са спісу намінантаў даступная для любога з нас. Гэтыя творы ўжо з'явіліся на партале kniharnia.by.

Купіць кнігі і пазнаёміцца з намінантамі прэміі цяпер стала значна прасцей. Кнігі не знікнуць і не скончацца. Хопіць на ўсіх.

Гэты спіс, дарэчы, з цягам часу будзе толькі папаўняцца.

Андрэй Адамовіч. Таўсьціла і лешч. («Логвінаў»). Дэбютная кніга маладога аўтара мае даволі просты пачатак. Тры сябры выпраўляюцца ў рыбу. Максім мусіць злавіць ляшча, але ўжо два гады яму не шанцуе. Ці дасьць ён рады гэтым разам?

Сяргей Балахонаў. Інфанта і аднарог. («Логвінаў»)Дзеянне кніжнага серыяла адбываецца ў нашы часы ў звычайнай сярэдняй школе вялікага палескага горада, дзе галоўны герой, малады гісторык Эрнэст Баластоўскі працуе настаўнікам старэйшых класаў. У яго прафесійным жыцці дзівосна пераплятаюцца несупадзенне каханняў, педагагічныя нягоды і нават цэлыя паралельныя прыгоды па гісторыі Беларусі, куды настаўніка фантастычным чынам рэгулярна «засмоктвае».

Альгерд Бахарэвіч. Белая муха, забойца мужчын.(«Галіяфы») Новы раман Альгерда Бахарэвіча — гісторыя жаночай банды, «дзевак без цара ў галаве», якія кінулі выклік патрыярхальнаму грамадству.

Аляксандр I. Бацкель. Яблыневы маёнтак. («Логвінаў») Другая кніга пра жыцьцё на сялібе, падалей ад цывілізацыі, пра наўмысную ізаляцыю дзеля творчасьці, чыстага подыху, яскравага бачаньня. Кніга пра містыку, вусьціш, фобіі, даўгавалосых дзяўчат, пра цела і пра сьвет вакол адной асобы.

Адам Глобус. Гісторыі пра Менск і яго ваколіцы. («Логвінаў») Глобусаўскія «Гісторыі пра Мінск і яго ваколіцы» маюць чатыры часткі: пра людзей, пра рэчы і з’явы, пра горад і пра жывёл. Кожная частка напоўненая кароткімі, але вельмі насычанымі тэкстамі.

Кірыл Стаселька. Дзіцячы маніфест. («Галіяфы») Дэбютная кніга Кірыла Стаселькі «Дзіцячы маніфест» — цікавая спроба аўтара знайсці межы і магчымасці чалавечай свабоды ў грамадстве, зразумець асаблівасці Рубікона, які пралягае паміж нармальнасцю і вар’яцтвам.

Алесь Пашкевіч. Рух. ( «Кнігазбор») - Гэтая кніга – пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш – пра тых, хто шчыра любіць сваю радзіму.

Гэта, па сведчанні крытыкаў, «сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, які зацягвае і не адпускае да самага фіналу… Твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем. Агулам ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі, якія сыходзяцца (і без кахання тут, зразумела, не абышлося).

А што ўласна да беларусаў, то чытача прыцягвае скразная нацыянальная жылка, якая ўважна адмечана адным з герояў, што ўвасабляе наш народ і яго ментальнасць у яе лепшых праявах сярод народаў свету».

Макс Шчур «Завяршыць гештальт» («Крок») «Завяршыць гештальт» — дзённік падарожжа «чалавека з фотаапаратам» у прасторы і часе, з Чэхіі ва ўлюбёную краіну ягонай маладосці Галандыю. Па дарозе герой-апавядальнік сустракае людзей з розных краін Еўропы і свету, абмяркоўвае з імі надзённыя пытанні эстэтыкі, эротыкі і геапалітыкі і напружана чакае, калі з ім нарэшце здарыцца нешта, што апраўдае ягонае рашэнне выехаць за мяжу — як цяпер, так і дваццаць гадоў таму з Беларусі. Ён перакананы, што галоўная сустрэча ягонага жыцця чакае яго ў Амстэрдаме.

Гэтыя кнігі, як і сотні іншых цікавых выданняў, вы знойдзеце на kniharnia.by. Тут не трэба разгублена блукаць сярод кніжных паліц, усё інтуітыўна зразумела, выдатна працуе пошук па каталогу. Да таго ж ёсць функцыя, што падкажа, якія кнігі часцей за ўсе выбіраюць з той, што спадабалася менавіта вам. На сайце можна знайсці кнігі беларускіх класікаў, замежную літаратуру, навінкі, якія ўжо атрымалі прызнанне, стаўшы бэстсэлерамі ці атрымаўшы розныя прэміі. І вельмі важна – тут шмат новых кніг, якія выдадзены толькі ў электроннай версіі і не маюць папяровага эквівалента.

Набывайце кнігі ўмомант і атрымлівайце асалоду ад чытання!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0