На сайце Цэнтрвыбаркама з’явіўся спіс зарэгістраваных ініцыятыўных группа зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Па Старавіленскай акрузе №105 сярод магчымых кандыдатаў там быў пазначаны і былы палітвязень Мікалай Статкевіч, якому раней адмаўлялі ў рэгістрацыі.

«Тут тэхнічная памылка, прычым наша, — каментуе Еўрарадыё сакратар ЦВК Мікалай Лазавік пасля хвілінаў дзесяці высвятлення. — Першапачаткова гэта была табліца тых, хто падаў заяву на рэгістрацыю ініцыятыўных груп. А потым тых, каго не зарэгістравалі, адтуль прыбіралі. Мікалая Статкевіча не прыбралі памылкова, як кажуць, без нейкага там намеру. Таму ініцыятыўная група Статкевіча не зарэгістраваная. Яна не можа быць зарэгістраваная паводле закону, бо ў Статкевіча ёсць судзімасць, а гэта непераадольная перашкода для рэгістрацыі».

Пакуль рыхтаваўся гэты матэрыял, прозвішча Мікалая Статкевіча са спісу зарэгістраваных ініцыятыўных груп з сайта ЦВК прыбралі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?