Муж беларускай алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Домрачавай вядомы нарвежскі біятланіст Уле-Эйнар Б'ёрндален падзяліўся з мясцовай прэсай планамі пра будучыню для дзіцяці, якога чакае зорная пара. Сям'я чэмпіёнаў мяркуе, што іх дзіця будзе жыць у Беларусі. Ужо ў 2017 годзе муж і жонка плануюць заехаць у новы дом у Мінску, які ўжо некалькі гадоў будуе Дар'я.

— Будаўніцтва ідзе выдатна. Будзе цудоўна праводзіць шмат часу ў Мінску. Гэта прыгожы горад, нам там добра, — цытуе Б'ёрндалена sports.ru са спасылкай на нарвежскае выданне.

Будучы бацька упэўнены, што іх з Дар'яй дзіця будзе размаўляць мінімум на дзвюх мовах, і сам біятланіст плануе вучыць рускую разам з дзіцем:

— Трэба ведаць некалькі моў, гэта карысна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?