«Нам патрэбны рывок у нашых адносінах. Трэба выйсці нават не на новую прыступку, а арбіту ў адносінах з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Вы бачыце, што яны да гэтага гатовыя, — заявіў кіраўнік дзяржавы.

— Я бачу, што яны з адкрытым сэрцам і душой ідуць нам насустрач. У мяне вельмі блізкія сяброўскія адносіны з кіраўніцтвам КНР, і з былым, і асабліва з цяперашнім кіраўніком».

Кіраўнік краіны запатрабаваў, каб, адпаведна, і беларускі бок быў гатовы аператыўна рэагаваць на існуючыя магчымасці ў развіцці супрацоўніцтва.

«І тут галоўнае — ваша праца. Вельмі б хацеў, каб вы не скаціліся, як многія паслы, каб звяртацца ў сваю краіну з пасланнямі: кітайцы прапануюць, а нашы не могуць. Напісаў, і ўсё добра.

Паскардзіўся, потым пры сустрэчы мне можаце пра гэта далажыць. Мне гэтага не трэба. Вы павінны дамагчыся таго, каб былі рэалізаваны самыя смелыя, рашучыя прапановы ў адносінах з Кітайскай Народнай Рэспублікай», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Пра нас яны будуць заўсёды памятаць, прымаць рашэнні, калі мы будзем мэтанакіравана працаваць у добрым накірунку. Тады будзе вынік. А калі проста звычайна, то будзе, як звычайна. Але ж вы разумееце, што я не пацярплю такой працы ні з боку пасольства, ні з боку МЗС. Бо гэта — наша будучыня, калі мы з Кітаем будзем мець такія адносіны. Ці можаце адчуць і прадставіць, які груз адказнасьці на вас ляжыць», - сказаў кіраўнік краіны, звяртаючыся да Кірылы Рудага.

Асобнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў у дачыненні да падрыхтоўкі маючага адбыцца дзяржаўнага візіту ў Кітай, які, як чакаецца, павінен адбыцца ў дваццатых датах верасня 2016 года.

Размаўляючы з прадстаўнікамі СМІ, Кірыл Руды адзначыў, што менавіта гэты кірунак працы будзе ў ліку яго першых крокаў на новай пасадзе. «Трэба напоўніць яго (візіт) максімальна, каб тыя дамоўленасці, якія будуць дасягнуты падчас візіту, сапраўды сталі дарожнай картай і потым рэалізоўваліся на працягу некалькіх гадоў. І каб гэты рывок сапраўды меў працяг і вынікі як для Беларусі, так і для Кітая», — сказаў ён.

Кірыл Руды таксама падкрэсліў, што прызначэнне паслом у КНР з'яўляецца для яго вялікай адказнасцю і гонарам.

«Вядома, усе магчымыя і немагчымыя інструменты будуць выкарыстаны на тое, каб зрабіць прарыў у двухбаковых адносінах. Кітай імкліва развіваецца. Гэта сусветная дзяржава», - падкрэсліў ён.

У ліку прыярытэтаў Кірыл Руды назваў гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, у тым ліку ўзаемадзеянне ў рамках эканамічнага пояса Шаўковага шляху, рэалізацыю буйных інвестыцыйных праектаў з акцэнтам на іх сур'ёзную прапрацоўку і эфектыўнасць, развіццё Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, а таксама рэгіянальнае супрацоўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0