Фота generation.by

Фота generation.by

Лета ў Беларусі ў гэтым годзе як ніколі радуе годнымі падзеямі, але калі вы не патрапіце на Mirum Music Festival — гэта падстава для таго, каб пасля сядзець і сумаваць, праглядваючы фотарэпорт за фотарэпортам.

Сонца, свежае паветра, добрая музыка, прыгожыя людзі, смачная ежа і невымоўная атмасфера — гэта тое, што прапануе вам фестываль, і тое, ад чаго зусім не трэба адмаўляцца. Учора арганізатары абвясцілі поўны лайн-ап фестывалю. Усё традыцыйна з густам і зусім не проста.

Mirum Music Festival штогод прывозіць літоўскіх артыстаў і кожны раз — гэта музыка, якая надоўга застаецца і ў сэрцы, і ў душы. Гэта якасць і гэта стыль. У гэтым годзе арганізатары вырашылі не адступаць ад традыцыі і запрасілі імкліва набіраючы папулярнасць дуэт Beissoul&Einius. Дзіўная харызма, гіпнатычная электроніка, сюррэалістычная харэаграфія зрабілі іх выступы феноменам.

Red Snapper — майстры брытанскага эйсід-джазу. Калектыў існуе з 1993 года і стаў вядомым дзякуючы таму, што здолеў арганічна сумясціць акустычныя інструменты і электронную музыку. Red Snapper выступяць у Беларусі ўпершыню і навіной аб сваім прыездзе ўжо паспелі ўзбурыць душы сотняў беларускіх прыхільнікаў.

ONUKA — здаецца, гэты гурт ўжо не мае патрэбы ў прадстаўленні, але калі хтосьці яшчэ не ў курсе, гэта адно з самых гучных адкрыццяў 2015 года года ва Украіне і за яе межамі. Група, якой філігранным чынам удалося сумясціць электронную музыку і ўкраінскія народныя інструменты, як напрыклад сапілка, бандура і трымбіта. Група ўжо выступала на фестывалі ў мінулым годзе, але арганізатары не выстаялі перад тым, каб прывезці іх яшчэ раз, таму што, па іх словах, ONUKA — гэта тое, што хочацца слухаць бясконца.

Таксама гасцямі з Украіны стануць гурты The HARDKISS і «Вагоновожатые».

«Меджикул» — праект, які выконвае дыска-поп/фанк-музыку на рускай мове. Усяго за год існавання група паставіла з ног на галаву расійскую музычную сцэну. Дэбютны альбом «Меджикул», які выйшаў 26-га лютага 2016 га года, доўгі час утрымліваў пазіцыі ў 10-цы папулярных альбомаў на iTunes, а таксама быў ўганараваны самымі аўтарытэтнымі інтэрнэт-выданнямі, такімі як Афіша-Daily, The-Flow і інш. Гэтая музыка была створана на нябёсах для танцаў і кахання, а не як інакш.

Беларускімі ўдзельнікамі фестывалю стануць ужо шырока вядомыя NAVI і CherryVata, а таксама Prokop Jnr & Klaxons Brass, Vibeclub і другі праект Ані Жданавай Bonehider.

 

Традыцыйна пасля таго, як заканчвае працаваць галоўная сцэна, прачынаецца Mirum Terrace, на якой сваё майстэрства паказваюць знакамітыя замежныя і беларускія дыджэі.

Падарункам для аматараў цёплага летняга груву і гарачых танцаў стане галандскі дыджэй Marcel Vogel. Больш за 20 гадоў за круцёлкамі, рэлізы на топавых Intimate Friends і Lumberjacks in Hell, а таксама выступленні на Boiler Room і ў лепшых клубах свету. Гэта сапраўды легендарны калекцыянер дыска, бугі і хаўс музыкі, галоўнае для якога — эклектыка і эксперыменты.

Гасцямі Mirum Terrace таксама стануць вядомыя на міжнароднай дыджэй арэне беларусы Lay-Far і Funkyjaws, а таксама добра знаёмыя ўсім тусоўшчыкам BV, Verde, Gaamer, Four Walls, Salut 80, Lipski, Fitzzgerald, Iner, Radkevich.

Па прыездзе на фестываль спыніцца можна будзе ў намётавым мястэчку, у адной з аграсядзібаў Міра і ваколіц або ў гасцініцах, месца ў якіх забраніраваць лепш ужо зараз.

За харчаванне гасцей будзе адказваць вялікі і разнастайны фудкорт, а за настрой — розныя забаўляльныя зоны. Будзе таксама арганізавана дзіцячая зона, спартыўная зона, у якой госці змогуць пазаймацца, напрыклад, ёгай ды яшчэ і ў промнях жнівеньскага світання.

Кошт квіткоў складае:

12-га ці 13-га жніўня: 25 руб. (250 000)

12—14-га жніўня: 42 руб. (420 000)

14-га жніўня плануецца after-party на Mirum Terrace, туды змогуць патрапіць госці з любым білетам.

Квіткі на 1-ы, 2-і або абодва дні можна набыць на сайце і ў касах KVITKI. BY па ўсёй Беларусі, а таксама без камісіі ў распаўсюднікаў у Мінску (375.296.365.635), Гродне (375.336.810.441), Гомелі (+375 29 143 43 40), Брэсце (375.296.065.056) і Віцебску (+375 25 913 38 76).

Больш падрабязная інфармацыя аб пунктах продажу і пра фэст у афіцыйных суполках фестывалю ў vkontakte і facebook, а таксама на сайце mirummusicfestival.by.

Mirum Music Festival. Цуды пачынаюцца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0