У Pokemon Go гуляюць нават каля Белага дома, фота AFP.

У Pokemon Go гуляюць нават каля Белага дома, фота AFP.

Музей і могілкі, як і многія іншыя памятныя мясціны, выкарыстоўваюцца ў якасці аб'ектаў у гульні з дапоўненай рэальнасцю Pokemon Go.

Па словах дырэктара па камунікацыях Эндру Холінгера, зараз адміністрацыя музея Халакосту спрабуе дамагчыся яго выдалення з Pokemon Go, паколькі гуляць унутры мемарыяла, прысвечанага ахвярам нацызму, «надзвычай недарэчна».

Афіцыйны прадстаўнік Арлінгтонскіх могілак Стывен Сміт сказаў, што адміністрацыя прымае прэвентыўныя меры, цяпер рэальнай праблемы з-за гульні ля могілак не ўзнікае. Планіроўка могілак такая, што цяжка зразумець, гуляе наведнік са смартфонам у пакемонаў або шукае праз мабільны дадатак патрэбную магілу.

***

Японская кампанія Nintendo 6 ліпеня выпусціла Pokemon GO — гульню з элементамі дапоўненай рэальнасці, якая працуе ў смартфонах на iOS і Android. Дадатак прапануе шукаць і прыручаць пакемонаў, схаваных у рэальным свеце.

Дапоўненая рэальнасць ужываецца ў гульнях ужо некалькі гадоў, але Pokemon GO, здаецца, правёў цэлую рэвалюцыю: дадатак б'е рэкорды папулярнасці, а гульцы не могуць адарвацца ад пошуку пакемонаў нават на спатканнях або на акцыях пратэсту.

За тыдзень гульню спампавалі некалькі дзясяткаў мільёнаў разоў, а акцыі Nintendo выраслі на 25%.

Захапленне гульнёй прыводзіць да кур'ёзаў. Некаторыя працадаўцы забараняюць сваім работнікам гуляць на працоўным месцы, а падлетак са штата Ваёмінг шукаў пакемона ў рацэ, а знайшоў рэальны труп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0