23 траўня ў Барысаве грамадзкасьцю быў ўсталяваны крыж змагару за незалежнасьць Беларусі Юрку Монічу. Ён у 20‑30 х гадах ўзначальваў на Барысаўшчыне антыбальшавіцкі супраціў.

Крыж усталяваны ў 84 гадавіну сьмерці патрыёта. Юрка Моніч быў расстраляны 23 траўня 1924 году на месцы былых гарматных батарэяў 1812 году.

Тут ужо знаходзіцца крыж у памяць аб усіх ахварах бальшавікоў, забітых у часы чырвонага тэрору і масавых рэпрэсіяў на гэтым месцы.

На мерапрыемстве прысутнічалі актывісты з Барысава, Крупак, Менску і Вялейкі. Разам каля 15 чалавек.

Паводле: Аляксей Сюдак, Vialejka.org

Глядзі яшчэ:
Каля мястэчка Бобр ушанавалі памяць удзельніка Слуцага збройнага чыну