Бура ў Мінску закранула і Нацыянальны аэрапорт.

— Так, у аэрапорце ёсць праблемы ў сувязі з бурай, — распавялі TUT.BY у авіякампаніі «Белавія». — Пашкоджаны некалькі самалётаў, у тым ліку і нашых. Ахвяраў і параненых няма.

У сувязі з умовамі надвор'я два самалёты «Белавія» былі вымушаныя сысці на запасны аэрадром у Гомель — там прызямліліся рэйсы з Тэль-Авіва і Ларнакі. Яшчэ адзін самалёт, які ляцеў з Амстэрдама, вымушаны быў сысці ў Вільню.

— Яны ўжо вяртаюцца ў Мінск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?