У вёсцы Гарадзішча (Шчамысліцкі сельсавет, 7 кіламетраў ад Мінска) святло згасла ўчора, 13 ліпеня, каля 16 гадзіны.

Бура паваліла некалькі дзясяткаў дрэваў, аднак бачных пашкоджанняў лініі электраперадач няма.

Тым часам, святла няма і дагэтуль — па стане на 10.20 гэта ўжо болей за 18 гадзін.

У прыёмнай Мінскіх раённых электрасетак людзям адказваюць, што ўсё адрамантуюць «цягам сутак». Раніцай было некалькі спробаў уключэння электрычнасці, якія трывалі кожная каля 30 секунд. Аднак не ўдакладняюць, ці трэба лічыць ад пачатку знікнення святла, ці з гэтага моманту.

У людзей расталі лядоўні. Тыя, хто мае электрычныя пліты, не могуць згатаваць дзецям ежу.

Каля 11:00, пасля публікацыі гэтай інфармацыі, святло з'явілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0