Фонд барацьбы з карупцыяй апублікаваў расследаванне, з якога вынікае, што першы віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Шувалаў карыстаецца прыватным самалётам. Вынікі расследавання апублікаваў кіраўнік ФБК Аляксей Навальны.

Супрацоўнікам ФБК удалося знайсці 13 супадзенняў, калі самалёт Bombardier Global Express знаходзіўся ў той жа дзень у тых самых гарадах, дзе выступаў Ігар Шувалаў. У спісе гарадоў ёсць Уладзівасток, куды Шувалаў ездзіў на форум, а таксама Казань, дзе чыноўнік казаў пра 20-метровыя кватэры. 

Пры гэтым, у дэкларацыі Шувалава самалёта няма.

Акрамя таго, 18 разоў за апошні год Bombardier Global Express бываў у Зальцбургу, дзе ў сям'і Шувалава ёсць сядзіба. Па ацэнцы ФБК, толькі паездкі ў Зальцбург абышліся прыкладна ў 100 мільёнаў рублёў.

Таксама супрацоўнікам ФБК удалося высветліць, што коргі, якіх разводзіць жонка Ігара Шувалава, таксама лётаюць на гэтым самалёце. У васьмі выпадках лайнер прызямляўся ў тых гарадах, дзе ў той момант праходзілі выставы коргі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?